Перайсці да зместу

Станіслаў Кішка (біскуп жамойцкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Кішка
Герб «Дуброва»
Герб «Дуброва»
Біскуп жамойцкі
1618 — 1626
Папярэднік Мікалай Пац
Пераемнік Абрагам Война

Нараджэнне каля 1577
Смерць 17 лютага 1626(1626-02-17)
Месца пахавання
Род Кішкі
Бацька Станіслаў Кішка
Маці Альжбета Сапега
Жонка Соф'я Канстанцыя Зяновіч
Дзеці няма
Веравызнанне Каталіцкая Царква[1]

Станіслаў Кішка (каля 157717 лютага 1626) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Нарадзіўся ў пратэстанцкай сям'і. У маладосці ажаніўся з Соф'яй Канстанцыяй Зяновіч, дачкой берасцейскага ваяводы Крыштафа Зяновіча, які таксама падтрымліваў рэфармацыю. Аднак каля 1608 года Станіслаў развёўся з жонкай (яна потым паўторна выйшла за Аляксандра Слушку), перайшоў у каталіцтва і стаў святаром.

Вялікі рэферэндар літоўскі з 1615, біскуп жамойцкі з 1618. Дзеяч контррэфармацыі (у ліку вернутых ім у каталіцтва быў і яго глуханямы ад нараджэння бацька).

Заснавальнік каталіцкай парафіі і парафіяльнай школы ў Докшыцах (1608). У 1621 годзе падараваў мястэчка Докшыцы разам з вёскамі Таргуны і Дамашы капітуле жамойцкага біскупства.

Яго братам быў вялікі літоўскі гетман Януш Кішка.

Зноскі

  1. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 22 кастрычніка 2020.